Брэндан Мюрэй (англ.: Brendan Murray; нар. 16 лістапада 1996, Голуэй, Ірландыя) — ірландскі спявак, былы ўдзельнік ірландскай поп-групы «Hometown». Як сольны выканаўца прадстаўляў Ірландыю на Еўрабачанні 2017 года ў Кіеве, Украіна.

Брэндан Мюрэй
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 лістапада 1996(1996-11-16)[1] (27 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, кампазітар
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Брэндан Мюрэй нарадзіўся 16 лістапада 1996 года ў горадзе Голуэй у Ірландыі. Мае трох братоў і сястру. Падчас вучобы ў каледжы спачатку выступаў на мясцовай музычнай сцэне каледжа, а затым пачаў разам з мясцовым музычнай групай удзельнічаць у розных мерапрыемствах горада Голуэй. Менавіта спяваць юнак пачаў у 13 гадоў, а іграць на гітары стаў у 14 гадоў. З 15 гадоў 2 гады выконваў песні на вуліцах; паводле слоў Брэндана, гэта дало яму ўпэўненасці і навучыла ўзаемадзеяння з публікай[2].

У 2014 годзе стаў удзельнікам ірландскага поп-гурту «Hometown», прадзюсарам якога быў Луіс Уолш. З гэтай групай спявак выпусціў песню «Where I Belong», якая заняла першае месца ў ірландскім нацыянальным чарце, а ў лістападзе 2015 году — дэбютны альбом групы «HomeTown», які апынуўся на чацвёртым месцы ірландскага музычнага чарта. У 2016 годзе было абвешчана, што гурт не будзе існаваць далей з-за таго, што яго ўдзельнікі хочуць пачаць уласныя музычныя кар’еры[3][4].

16 снежня 2016 ірландская газета «Irish Daily Mail» апублікавала артыкул пра тое, што выбраць будучага прадстаўніка Ірландыі на Еўрабачанні 2017 у Кіеве было даручана вядомаму прадзюсару Луісу Уолш. На наступны дзень, падчас шоу «The Late Late Show», ён абвясціў, што прадстаўляць Ірландыю на Еўрабачанні 2017 у Украіне будзе былы яго ўдзельнік групы «HomeTown» Брэндан Мюрэй. Па словах прадзюсара, ён будзе рабіць усё магчымае, каб знайсці годную конкурсную песню для спевака[5].

Па выніках другога паўфіналу конкурсу, які прайшоў 11 мая 2017, Брэндану не ўдалося прайсці ў фінал[6].

Зноскі

  1. Brendan Murray // https://pantheon.world/profile/person/Brendan_Murray
  2. Brendan Murrey (Ireland). ESCKAZ.
  3. Hung, Steffen. Discography Hometown. Irish Charts Portal. Hung Medien (Steffen Hung).
  4. Irish band HomeTown split to pursue individual journeys. Hot Press (8 снежня 2015). Праверана 13 December 2016.(недаступная спасылка)
  5. Gallagher, Robyn. Ireland: Brendan Murray will sing at Eurovision 2017. Wiwibloggs (16 снежня 2016).
  6. Eurovision 2017: The exciting qualifiers announcement of the second Semi-Final.

Спасылкі правіць