Брэсанонэ, таксама Брыксен (італ.: Bressanone, ням.: Brixen) — горад у аўтаномнай правінцыі Бальцана (Паўднёвы Ціроль) у паўночнай Італіі.
![Герб](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Bressanone-Stemma.svg/90px-Bressanone-Stemma.svg.png) |
![Сцяг](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Bandiera_di_Bressanone.png/160px-Bandiera_di_Bressanone.png) |
Герб |
Сцяг |
Брэсанонэ на карце Італіі
|
|
Брэсанонэ (Брыксен) — трэці па велічыні і адзін з найстарэйшых (заснаваны ў 901 годзе) гарадоў Паўднёвага Ціроля. Знаходзіцца ў альпійскай даліне ля зліцця рэк Ізарка і Рыенца, за 40 км на поўнач ад Бальцана і за 45 км на поўдзень ад Брэнерскага перавала і аўстрыйскай мяжы. Вакол горада высяцца вяршыні Паўднёвых Альпаў. Большасць жыхароў Брэсанонэ, як і ўсяго Паўднёвага Ціроля гавораць на нямецкай мове. Італьянскае насельніцтва ў горадзе складае 27 %. Яшчэ каля 1 % жыхароў — этнічныя ладзіны.
Зноскі