Брэсцкая вуліца (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь
Брэсцкая вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар горада Брэста.
Брэсцкая Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Кастрычніцкі |
Працягласць | 2 км[1] |
Назва ў гонар | Брэст |
Паштовы індэкс | 220099 |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У раёне вуліцы — пераважна прыватная забудова. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Размяшчэнне
правіцьВуліца пачынаецца на скрыжаванні з вуліцамі Лейтэнанта Кіжаватава і Леаніда Левіна, перасякае 1-ы Рыжскі завулак, Рыжскую вуліцу, 1-ы Брэсцкі завулак, 2-і Брэсцкі завулак, 3-і Брэсцкі завулак, 4-ы Брэсцкі завулак, 5-ы Брэсцкі завулак, Паўднёвы завулак, 1-ы Паўднёвы завулак, 3-і завулак Зубачова, вуліцу Зубачова, 1-ы завулак Фаміна, 2-і завулак Фаміна, перасякае раку Лошыца і завяршаецца сляпым завулкам.