Брэсцкі вакзал (Мінск)
Брэсцкі (Аляксандраўскі) вакзал — назва аднаго з двух вакзалаў у Мінску ў 1871—1928 гадах (Гл. таксама: Віленскі (Лібава-Роменскі) вакзал).

Гісторыя правіць
Драўляны будынак закладзены ў нядзелю 23.8(4.9).1870 і ўрачыста адкрыты 16(28).11.1871, пры вялікім сцячэнні народу асвечаны епіскапам Мінскім і Бабруйскім Аляксандрам.
У 1928 закрыты. Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак згарэў у чэрвені 1941, пасля вайны не аднаўляўся. Зараз на гэтым месцы — прыпыначны пункт Інстытут Культуры Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Гл. таксама правіць
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэсцкі вакзал (Мінск)
- Районы, кварталы. История минского железнодорожного вокзала