Брэсцкі ўмацаваны раён

62-і ўмацаваны раён (Брэст-Літоўскі), таксама 62-і ўмацаваны раён (Спас-Дземенскі) — фарміраванне (воінская часць) і абарончае збудаванне (умацаваны раён) РСЧА Узброеных Сіл СССР, да і падчас Вялікай Айчыннай вайны.

ДОТ на беразе Заходняга Буга

Будаўніцтва пачата 26 чэрвеня 1940 года. Паласа абароны раёна мела працягласць 180 кіламетраў (ад станцыі Бярнады да горада Семятычы). Меркавалася стварэнне 10 вузлоў абароны з 380 доўгачасовымі абарончымі збудаваннямі. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны былі забетанаваныя ад 128 да 168 дотаў, 23 з якіх знаходзіліся ў поўнай баявой гатоўнасці — з гарнізонам, узбраеннем, боезапасам. Будаўніцтва абароны ў глыбіню пачата не было. Усяго адносна гатовыя для абароны былі каля 90 дотаў, рэальна ў баявых дзеяннях былі задзейнічаны каля 50, у тым ліку недабудаваных.

Гарнізон раёна да пачатку вайны складаўся з трох кулямётна-артылерыйскіх батальёнаў колькасцю па 350—400 чалавек. Яны групаваліся ў пяць батальёнаў па 1500 чалавек кожны[1].

Усе падраздзяленні ўмацаванага раёна ўступілі ў баі 22 чэрвеня 1941 года[2].

Заўвагі правіць

  1. Л. Сандалов. Боевые действия войск 4-й армии в начальный период Великой Отечественной войны. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2015. Праверана 23 чэрвеня 2015.
  2. боевые действия 62 УРа — БРЕСТ — ВИК «ГАРНИЗОН»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2014. Праверана 27 сакавіка 2014.