Бугала
Бугала (англ.: Bugala) — адзін з астравоў архіпелага Сэсэ на возеры Вікторыя. Уваходзіць у склад Уганды. Плошча — 275 км². З’яўляецца дзесятым па плошчы сярод астравоў возера Вікторыя.
Бугала | |
---|---|
англ. Bugala | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 275 км² |
Насельніцтва | 1 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 3,64 чал./км² |
Размяшчэнне | |
0°20′16″ пд. ш. 32°15′59″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Вікторыя |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Берагі нізкія, парэзаныя шматлікімі залівамі. Частка паверхні пакрыта лесам і саваннай. Насельніцтва займаецца пераважна сельскай гаспадаркай. У камерцыйных мэтах вырошчваюць садавіну і алейную пальму. Развіццё вытворчасці стрымлівае недахоп зямельных надзелаў.
Бугала — важнае месца для развіцця турызму Уганды. Асабліва вядомы пясчаны пляж Калангала на ўсходзе вострава.
Спасылкі
правіць- Даведнік для вандроўнікаў Архівавана 18 сакавіка 2020.