Будапешцкі ўніверсітэт тэхналогіі і эканомікі

Будапешцкі ўніверсітэт тэхналогіі і эканомікі (венг.: Budapesti Műszaki és Gazdaságtudományi Egyetem), скарочана БМЕ — найбуйнейшы тэхналагічны ўніверсітэт у Венгрыі і найстарэйшы ўніверсітэт такога профілю ў свеце.

Будапешцкі ўніверсітэт тэхналогіі і эканомікі
(БМЕ)
Budapesti Műszaki és Gazdaságtudományi Egyetem[1]
Арыгінальная назва Budapesti Műszaki és Gazdaságtudományi Egyetem[1]
Міжнародная назва Budapest University of Technology and Economics
Заснаваны 1782
Тып адкрыты ўніверсітэт
Рэктар Hassan Charaf[d]
Студэнты 20 152[2]
Краіна
Размяшчэнне
Сайт bme.hu (англ.)(венг.)
uni-bme.ir (перс.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Універсітэт быў заснаваны імператарам Іосіфам II пад назвай Institutum Geometrico-Hydrotechnicum («Інстытут геаметрыі ды гідратэхнікі»).

У 1871 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Каралеўскі тэхнічны ўніверсітэт імя Франца Іосіфа.

Прафесарска-выкладчыцкі склад налічвае 1,1 тыс. супрацоўнікаў.

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт універсітэта
  2. Tények és adatok a Műegyetemről — С. 9. Праверана 7 кастрычніка 2020.
  3. Directory of Open Access Journals — 2003.

Спасылкі

правіць