Будаўнічы
земскі ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім
Будаўнічы — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая наглядала за ўсімі грамадскімі будынкамі. У вялікіх гарадах будаўнічага выбіралі з членаў магістрата. Апрача нагляду будаўнічы займаўся зборам падаткаў за будынкі[1].
Зноскі
- ↑ Пазднякоў В. Будаўнічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 351. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.