Буда (тытул)
Буда (санскр. बुद्ध, літаральна — «які абудзіўся», «прасветлены») у будызме — які дасягнуў прасвятлення (бодхі).
Значэнне паняцця
правіцьЯк правіла, Сідхартха Гаўтама (пазней празваны Будай Шак’ямуні), які жыў прыблізна з 623 г. да н.э. па 543 г. да н.э., і дасягнуў бодхі каля 588 г. да н.э., не лічыцца будыстамі ні першым, ні апошнім Будай. З пункту гледжання класічнай будыйскай дактрыны Будай з’яўляецца кожны, які адкрыў дхарму (ісціну) і дасягнуў прасвятлення пасродкам назапашвання дастатковай колькасці станоўчай кармы. У гісторыі космасу было мноства падобных істот. Такім чынам, Гаўтама Буда (вядомы пад рэлігійным імем Шак’ямуні) з’яўляецца адным са звёнаў у чарадзе буд, што працягваецца з далёкага мінулага да далёкай будучыні. Яго непасрэдным папярэднікам быў Буда Дыпанкара, у той час як Буда, наступны за ім, называецца Майтрэя.
Гл. таксама
правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Буда (тытул)