Будрэвічаў камень Воранаўскі

Будрэвічаў камень — буйны ледавіковы валун у Воранаўскім раёне Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 1999 года.

Будрэвічаў камень Воранаўскі

Знаходзіцца ва ўрочышчы Будрэвічаў палетак, 500 м на паўночны захад ад вѐскі Рэмзы і за 1 км ад р. Скарбянка, на слабаўзгорыстай водна-ледавіковай раўніне побач з садам. Даўжыня 3,3 м, шырыня 2 м, вышыня 1,37 м. Камень складзены фінскім ружовым пегматытавым гранітам з мноствам крышталѐў санідына (папярочнік да 10 см) і мускавіту (да 3 см). Валун выяўлены В. Вінакуравым у 1996 годзе. На верхняй паверхні захавалася 5 паўсферычных лунак у папярочніку 3-7 см і глыбіня да 3 см з адшліфаванымі сценкамі.

Літаратура правіць

  • Вінакураў В. Ф. Культавыя валуны са штучнымі паглыбленнямі на Беларусі / В. Ф. Вінакураў, Л. В. Дучыц, Э. М. Зайкоўскі, А. К. Карабанаў // Гісторыка-археалагічны зборнік — Вып. 18. — Мінск, 2003.

Спасылкі правіць