Будынак «Гроднаграмадзянпраекта»
Будынак «Гроднаграмадзянпраекта» — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Дзяржынскага, 2/1.
Будынак «Гроднаграмадзянпраекта» | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канец будаўніцтва | 1965 |
Рэканструкцыя | 1980, 1986 |
Архітэктар | Мікалай Іванавіч Жучко |
Карыстальнік | Гроднаграмадзянпраект[d] |
Пабудаваны ў 1965 годзе па тыпавым праекце, у 1980 годзе зроблена прыбудова і надбудова 5-га паверху. У 1986 прыбудаваны аб’ём з актавай залай і сталовай па праекце архітэктара М. Жучко.
Архітэктура
правіцьБудынак цагляны, прамавугольны ў плане, галоўны ўваход вылучаны ганкам і казырком. Вонкавыя сцены апрацаваны светла-шэрай тынкоўкай, у інтэр’ерах актавай залы і сталовай — тэразітавай. Падлогі мазаічныя, паркетныя.
Літаратура
правіць- «Гродногражданпроект» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.