Будынак Рускага гандлёва-прамысловага банка (Самара)

Будынак Рускага Гандлёва-Прамысловага банка — славутасць Самары. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Куйбышава і Піянерскай.

Славутасць
Будынак Рускага гандлёва-прамысловага банка

53°11′01″ пн. ш. 50°05′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Самара
Архітэктар Аляксандр Усцінавіч Зяленка
Будаўніцтва 18991900 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 6300068000№ 6300068000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Будынак на рагу вуліц Дваранскай (Куйбышава) і Васкрасенскай (Піянерская) пад канец XIX ст. належаў Кажэўнікаву. У 1880-х гг. ён прадаў яго купцу Н. Ф. Дунаеву. Дом быў у яго ўласнасці да 1896 г. і быў далей прададзены Рускаму Гандлёва-Прамысловаму камерцыйнаму банку.

Банк даручыў маскоўскаму архітэктару А. У. Зелянку, які ў 1897—1900 гг. жыў у Самары і працаваў гарадскім архітэктарам, распрацаваць план перабудовы будынка. У 1899 г. праект будынка ў неарускім стылі быў створаны. Будынак быў рэканструяваны, пасля чаго ён набыў два шатры на даху, а таксама адзін вялікі шацёр на куце. Фасад будынка банка стаў руставаным і атрымаў балкон з паветкай. У цэлым будынак стаў дамінантай квартала, набыўшы правінцыйную пампезнасць.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку былога банка месціліся розныя арганізацыі: спачатку гэта быў абласны сухотны дыспансер, потым — гарадскі сухотны дыспансер № 1. Цяпер тут працуе Самарскі абласны клінічны супрацьсухотны дыспансер імя Н. В. Постнікава.

19 лістапада 1966 г. будынак былога банка па рашэнні № 617 Куйбышаўскага абласнога выканкама атрымаў статус помніка архітэктуры мясцовага значэння. За мінулыя дзесяцігоддзі будынак значна струхлеў, страціў частку дэкаратыўных элементаў і патрабуе рэстаўрацыі.

Спасылкі правіць