Будынак былога жаночага вучылішча (Парычы)

Будынак былога жаночага вучылішча — помнік архітэктуры з цэглы у г.п. Парычы Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камсамольская, 3.

Славутасць
Будынак былога жаночага вучылішча
52°48′19″ пн. ш. 29°25′30″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Гісторыя правіць

 

Пабудаваны ў 1901 годзе з цэглы. Уваходзіў у комплекс жаночага вучылішча, заснаванага памешчыкам Міхаілам Іванавічам Пушчыным (брат дзекабрыста І. І. Пушчына, лепшага сябра А. С. Пушкіна) і яго жонкай Марыяй Якаўлеўнай Пушчынай. Комплекс складаўся з драўляных карпусоў, мураванай царквы і фамільнага склепа Пушчыных, якія не захаваліся, і школы.

Ініцыятарам стварэння Парыцкага жаночага вучылішча духоўнага ведамства была Марыя Якаўлеўна Пушчына. Дзякуючы яе клопатам, вучылішча было адкрыта 8 верасня 1860 года. Па задуме Марыі Якаўлеўны, яно прызначалася для дачок бяднейшага духавенства з мэтай падрыхтаваць з іх годных жонак сельскім святарам, годных маці, якія б з’яўляліся для дзяцей самымі лепшымі выхавальніцамі. Шырокіх планаў адносна адукацыі першапачаткова не ставілася, аднак з цягам часу вучэбны працэс стаў больш дасканалым. Ужо ў 1866—1867 вучэбным годзе заняткі ва ўсіх класах робяцца ў адпаведнасці з праграмай Царскасельскага жаночага духоўнага вучылішча. У 1873 годзе М. Я. Пушчына па ўласнай ініцыятыве перадае вучылішча ў духоўнае ведамства, але сама не адыхрдзіць ад спраў, хоць больш і не ўзначальвае гэтую ўстанову. У 1873—1874 вучэбным годзе прадметы ў вучылішчы выкладаюцца ўжо па праграме епархіяльных вучылішч, што дало падставы імператару Аляксандру I 1 чэрвеня 1874 года даць выпускніцам Парыцкага вучылішча права на званне хатніх настаўніц прадметаў, па якіх яны паказалі добрыя вынікі падчас вучобы.

У 1895 годзе М. Я. Пушчына памірае ва ўзросце 83 год, але вучылішча працягвае сваё існаванне і развіццё. У 1910—1911 вучэбным годзе быў адкрыты восьмы клас, які даваў доступ яго выпускніцам у Санкт-Пецярбургскі педагагічны інстытут. Такім чынам вучылішча прыроўнівалася да 8-класных жаночых гімназій. Значныя змены адбываліся і з колькасцю навучэнак. Напачатку свайго існавання вучыліча выхоўвала толькі 25 дзяўчат, а ў 1909—1910 вучэбным годзе — 171. Выкладанне вялося на рускай мове.

У 1901 годзе пры вучылішчы будуецца цагляная аднапавярховая ўзорная жаночая царкоўнапрыходская школа. Яна пабудавана з мэтай азнаямлення навучэнак вучылішча з задачамі настаўніцкай дзейнасці, практычнага прымянення сваіх педагагічных ведаў. З цягам часу ў школе дазволілі навучацца і хлопчыкам.

Падчас Першай сусветнай вайны, у верасні 1915 годзе, Парыцкае жаночае вучылішча духоўнага ведамства пераехала ў г. Уладзімір. Пасля рэвалюцыі і падчас вайны амаль ўсе будынкі вучылішча разбураны.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынке школы была арганізавана школа працоўнай моладзі. У перадваенны перыяд тут змяшчаўся фінансавы аддзел магчыма іспалкома. Вядома, што пасля Вялікай Айчыннай выйны ў будынку размяшчаўся банк, пошта, тэлефоная станцыя і радыёвузел, а пазней засталося толькі аддзяленне сувязі.

Архітэктура правіць

Цагляны будынак прамавугольны ў плане, аднапавярховы, з вальмавым дахам. Сцены атынкаваны і прарэзаны высокімі прамавугольнымі вокнамі ў ліштвах, завершаны прафіляванымі карнізамі. Тарцовая сцяна завершана фігурным атыкам. Пачатковая планіроўка і аздоба інтэр’ера не захаваліся. Прыклад грамадзянскай архітэктуры[1]

Зноскі

  1. Будынак былога жаночага вучылішча, г.п. Парычы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 13 ліпеня 2021.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць