Будынак земскага і гродскага судоў (Пружаны)

Будынак земскага і гродскага судоў [1] — колішні будынак у Пружанах, які існаваў у другой палове XVIIIXIX стст. Пабудаваны з дрэва ў стылі барока як гарадскі асабняк.

Абмеры будынка земскага і гродскага судоў, 1810

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак на цагляным падмурку з мезанінам у цэнтры, завершаны высокім ламаным дахам. Вокны прамавугольныя. Мезанін, завершаны на галоўным фасадзе трохвугольным франтонам, падтрымліваўся чатырма калонамі, якія ўтваралі перад уваходам ганак. Планіроўка анфіладная. У цэнтры прыхожая і зала з гранёным эркерам на дваровым фасадзе, абапал іх размяшчаліся чатыры жылыя пакоі.

Зноскі

  1. У крыніцах таксама падаецца як Пружанскі жылы дом

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць