Бузулук
Бузулук (руск.: Бузулу́к) — горад у Арэнбургскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бузулуцкага раёна. Утварае гарадскую акругу горад Бузулук. У склад муніцыпальнага раёна не ўваходзіць. Да 1934 года горад уваходзіў у склад Самарскай губерні і Сярэдневолжскай вобласці.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 86042 чал. (2021).
Аднайменная чыгуначная станцыя Паўднёва-Уральскай чыгункі на лініі Кінель — Арэнбург.
Горад размешчаны на захадзе Арэнбургскай вобласці, на рэках Самара, Бузулук і Дамашка, за 252 км на паўночны захад ад Арэнбурга і за 172 км на паўднёвы ўсход ад Самары, за 100 км на поўдзень ад Бугуруслана, за 90 км на паўночны захад ад Сарочынска.
За пятнаццаць кіламетраў на поўнач ад горада размешчаны нацыянальны парк Бузулуцкі бор.
На паўночна-заходняй ускраіне горада размешчаны спартыўны аэрадром.
Вядомыя асобы
правіць- Генадзь Пятровіч Чысцякоў (1937—2014) — беларускі і рускі архітэктар.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бузулук