Буйвідзкае ўзвышша
Буйвідзкае ўзвышша (літ.: Buivydžių aukštuma) — невялікае ўзвышша, якое працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход прыкладна на 30 км пры шырыні ў 10 км на тэрыторыі Вільнюскага раёна Літвы і Астравецкага раёна Беларусі. Разглядаецца як паўночная частка Мядзінінскага ўзвышша.
Буйвідзкае ўзвышша | |
---|---|
літ.: Buivydžių aukštuma | |
Каардынаты: 54°46′ пн. ш. 25°48′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Літва, Беларусь |
Узнікла ў эпоху паазерскага зледзянення, як напорны лёдападзельны масіў, складзены з пясчана-жвіровага матэрыялу. Сучасная тэрыторыя ўяўляе сабой сярэдне- і буйнаўзгорыстае камава-марэннае ўзвышша, з лагчынным расчляненнем (асабліва на заходніх і паўднёва-заходніх схілах). Найвышэйшы пункт мае абсалютную вышыню 302 м (ці 301 м) і з’яўляецца самай высокай адзнакай Астравецкага раёна[1]. З усіх бакоў тэрыторыя абмежавана нізінамі. На поўнач ад узвышша цячэ рака Вілія.
Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзіраваныя пясчана-супясчаныя. Пашыраны хваёвыя (хвоя, елка) і бярозавыя лясы.
Зноскі
правіць- ↑ Астравецкі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.