Букавыя арэшкі — плады (сямянкі) бука ляснога. Кожны букавы арэшак звычайна змяшчае адну семачку без эндасперму  (руск.). Арэшкі маюць форму тэтраэдраў  (руск.)тэтраэдраў.

Букавыя арэшкі
Букавыя арэшкі

Спажыванне правіць

Арэшкі багатыя тлушчам — у іх утрымліваецца 40 % тлушчу, які складаецца з 75 % ненасычаных кіслот  (руск.)) і вугляводаў. Яны ядомыя, але дубільныя рэчывы надаюць ім злёгку даўкі смак. Арэшкі злёгку таксічныя для людзей калі іх спажываць у вялікіх колькасцях. Гэта звязана з рэчывам пад назвай «фагін». Празмернае спажыванне можа выклікаць кішачныя засмучэнні, курчы ці панос, млоснасць. У харчаванні, з мэтай захавання арэшкаў, іх сушаць.