Букет
Буке́т (ад фр.: bouquet) — звязка кветак, якія гарманічна спалучаюцца адна з адной, сабраныя па спецыяльнай тэхніцы. Букет — гэта мастацкая кампазіцыя дэкаратыўнага прызначэння, якая мае рытуальнае значэнне (рытуал пахавання, рытуал заляцання, рытуал захаплення).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Emintly_flowers.jpg/220px-Emintly_flowers.jpg)
У букеце могуць быць сабраныя не толькі кветкі, але і іншыя лістава-дэкаратыўныя расліны, а таксама садавіна, цукеркі, цацкі і іншыя дэкаратыўныя элементы. Такія букеты з'яўляюцца сінтэзам і аналогіяй кветкавых букетаў, але з іншым напаўненнем — найбольш распаўсюджанымі падарункамі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Bouquet_Pushkin_metro_station_Kharkov.jpg/150px-Bouquet_Pushkin_metro_station_Kharkov.jpg)
Ужыванне
правіцьБукеты — асаблівае ўпрыгожванне для памяшканняў. Акрамя прывабнага выгляду яны могуць мець прыемны водар у залежнасці ад раслін, з якіх сабрана кветкавая кампазіцыя. Кветкі ў выглядзе букета падаю́ць ва ўрачыстых выпадках, ці калі проста жадаюць пацешыць чалавека.