Бульба ў кулінарыі

Бульба ў еўрапейскую кухню трапіла ў XVII стагоддзі. Шмат для папулярызацыі бульбы ў Еўропе зрабіў Антуан Агюст Парманцье. У XX стагоддзі бульбу ўжо выкарыстоўвалася ў кулінарыі паўсюль, дзякуючы высокаму ўтрыманню вугляводаў, бялкоў, вітаміну Ц , лёгкасці вырошчвання.

Стравы з бульбы

Бульба вараць як пачышчаным, так і неачышчаным («у мундзіры»), рыхтуюць на вуглях або на пару, тушаць, пякуць ў фрыцюры. Бульба выкарыстоўваецца як у простых, так і ў вытанчаных стравах. Бульба выкарыстоўваецца для прыгатавання супоў, асноўных страў, закусак, дыжэстываў і нават дэсертаў.

Традыцыйна ў кулінарыі выкарыстоўваюцца свежыя клубні, але ў апошні час назіраецца рост долі кансерваваных і (хімічна) апрацаваных прадуктаў у заходніх краінах.

Беларускія стравы правіць

Дранікі, камы па-магілёўску, сачні па-магілёўску, сачні беларускія з тварагом, хрушчы бульбяныя, пончыкі бульбяныя, бульбяныя аладкі па-мінску, клёцкі бульбяныя з мясам, бульбяныя зразы, галкі бульбяныя (з грыбамі), піражкі бульбяныя з грыбамі, запяканка з бульбы і проса, запяканка з бульбы і яек, каша бульбяная з салам, бульба, запечаная ў фользе, смажанік, тушаная бульба з печанню (грыбамі, свінінай і чарнаслівам), бульба, фаршыраваная мясам (або селядцом), бульбяная бабка, капытка беларуская.

Літаратура правіць

  • Тамара і Уладзімір Рэўтовічы. Пакаштуйце — смачна. Мінск: Полымя, 1993.