Бульбяны хлеб — від хлеба, у якім бульба замяняе частку звычайнай пшанічнай мукі. Яго гатуюць рознымі спосабамі, у тым ліку выпякаюць на гарачай патэльні ці ў духоўцы. Бульбяны хлеб можа быць дражджавым або бездражджавым, у яго дадаюцца розныя інгрэдыенты. Суадносіны бульбы і пшанічнай мукі вагаюцца, у некаторых рэцэптах больш бульбы, у іншых больш пшанічнай мукі. Часам для вырабу хлеба выкарыстоўваецца бульбяное пюрэ ці абязводжаныя бульбяныя шматкі.

Бульбяны хлеб

Для прыгатавання бульбянога хлеба бяруць сырую або адварную бульбу. Сырую бульбу чысцяць ад лупіны і вочак, труць на тарцы, адціскаюць сок і дадаюць у прыгатаванае цеста. Вараную бульбу выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі пюрэ, прычым у пюрэ не трэба дадаваць малако. У цеста можна дадаваць таксама пюрэ з печанай бульбы. Атрыманае цеста запякаецца ў духоўцы або на патэльні каля 5 хвілін да ўтварэння залацістай скарыначкі. Хлеб падаюць гарачым.