У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Патэльня, скаварада — прыстасаванне для смажання ежы. Мае, як правіла, круглую форму. Можа быць без ручак, з адной ручкай або з двума ручкамі. Вырабляецца з чыгуну, нержавеючай сталі або сталі, пакрытай рознымі эмалямі, алюмінія, керамікі і інш. матэрыялаў. Забяспечваецца вечкам, якое вырабляецца з розных матэрыялаў (празрыстых або непразрыстых), і, часам, сеткай, якая перашкаджае распырскванню тлушчу або алею.

Стальная патэльня
Патэльня з тэфлонавым пакрыццём

Гістарычна патэльні маглі вырабляцца і з іншых матэрыялаў, напрыклад кэці (груз. კეცზე) - грузінская плоская гліняная або каменная (у тым ліку з стэатыта) патэльня. Выкарыстоўваецца для выпечкі хлеба, мчадзі, хачапуры, абсмажвання куранят, рыбы і інш.

Многія сучасныя патэльні маюць унутранае пакрыццё з антыпрыгарных матэрыялаў (часцей за ўсё на аснове політэтрафторэцілена, часта званага патэнтаванай назвай - «тэфлон»), якое перашкаджае прыліпанню ежы да патэльні.