Бяжаніцкае ўзвышша

Бяжаніцкае ўзвышша — узвышша ў Пскоўскай вобласці, у міжрэччы Ловаці і Вялікай. Мае авальную форму. Працягласць з паўднёвага ўсходу на паўночны захад — 86 км пры шырыні 35-45 км. Плошча — 4126 км².

Бяжаніцкае ўзвышша
руск. Бежаницкая возвышенность
Краіна
РэгіёнПскоўская вобласць
Вышэйшы пункт339,1 м 
Бяжаніцкае ўзвышша (Расія)
Бяжаніцкае ўзвышша

Падэшва ўзвышша размяшчаецца на поўначы і ўсходзе на вышыні 100—120 м, на поўдні і паўднёвым захадзе — 140—180 м. Паверхня моцна раздзеленая, схілы маюць вышыню да 50-60 м, пераважныя вышыні — 180—220 м над узроўнем мора. У межах узвышша вылучаецца шэраг буйных масіваў і паніжэнняў. Буйнымі масівамі з’яўляюцца Лабноўскі, дзе знаходзяцца горы Лабно вышынёй 337,9 м і Ліпніцкая вышынёй 339,1 м (найвышэйшы пункт Пскоўскай вобласці), а таксама Тархоўскі і Лугаўской. Тут знаходзяцца вытокі рэк Вялікай, Алоль, Локні, Ушчы, Сораці і іншых.

На ўзвышшы больш за 500 азёр, якія займаюць 6 % яго паверхні. У азёрах водзіцца мноства відаў рыб. Амаль траціна ўзвышша занятая змяшанымі лясамі. На платападобных участках сустракаюцца дубравы. Бяжаніцкае ўзвышша — папулярнае месца адпачынку.