Ражкоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Бялоўскі сельсавет)

Ражко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Ражкоўка.

Ражкоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Камянецкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Ражкоўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 17 лістапада 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бялоўскі сельсавет у складзе Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Белая. З 16 жніўня 1945 года ў Камянецкім раёне. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны, цэнтр перанесены ў вёску Ражкоўка[1]. 17 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзмітровіцкага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.