Бібліятэка Мазарыні

Бібліятэка Мазарыні (фр.: Bibliothèque Mazarine) — найстарэйшая публічная бібліятэка Францыі, знаходзіцца ў Парыжы.

Фасад Бібліятэкі Мазарыні

Гісторыя правіць

Бібліятэка першапачаткова была прыватным зборам кніг кардынала Мазарыні (1602—1661), які быў вядомым бібліяфілам. Пасля ўцёкаў Мазарыні з Парыжа падчас Фронды яго першая бібліятэка была страчана. Вярнуўшыся ў Парыж, ён стаў нанава збіраць калекцыю. У 1643 годзе да бібліятэкі атрымалі доступ навукоўцы, а ў 1661 годзе, пасля смерці Мазарыні, па яго завяшчанні бібліятэка перайшла ва ўласнасць Калежа чатырох нацый. У 1682 годзе бібліятэка адкрылася ва ўсходнім крыле будынка каледжа, у якім з 1805 года таксама размяшчаецца Інстытут Францыі.

Падчас Французскай рэвалюцыі і без таго немалая калекцыя з 60000 тамоў папоўнілася за кошт кніг, канфіскаваных у дваранства і царквы. Тады ж бібліятэка стала публічнай. У калекцыі бібліятэкі знаходзіцца адна з Бібліі Гутэнберга, вядомая як Біблія Мазарыні.

Спасылкі правіць