Білефельдскі ўніверсітэт

Білефельдскі ўніверсітэт (ням.: Universität Bielefeld) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Білефельд.

Білефельдскі ўніверсітэт
ням.: Universität Bielefeld
Universität Bielefeld Logo.svg
UniBielefeld GebaeudeX.jpg
Арыгінальная назва ням.: Universität Bielefeld
Міжнародная назва англ.: Bielefeld University
Заснаваны 1969
Рэктар Герхард Загерэр[d][1]
Студэнты 24 428, 24 255, 24 875[2] і 25 015[3]
Размяшчэнне Білефельд
Сайт uni-bielefeld.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыкаПравіць

Білефельдскі ўніверсітэт заснаваны ў 1969 годзе. Універсітэт імкнецца «аднавіць адзінства паміж даследаваннямі і выкладаннем», і таму ўсе яго выкладчыкі выкладаюць курсы ў сваёй вобласці даследаванняў. Універсітэт таксама акцэнтуе ўвагу на міждысцыплінарных даследаваннях, якім дапамагае архітэктура кампуса, якая аб’ядноўвае ўсе факультэты ў адну структуру. Гэта адзін з першых нямецкіх універсітэтаў, які перавёў некаторыя факультэты (напрыклад, біялагічны) на ступень бакалаўра / магістра ў рамках Балонскага працэсу. Білефельдскі ўніверсітэт распачаў шырокі шматфазны праект мадэрнізацыі, які павінен быць завершаны да 2025 года. Агульны аб’ём інвестыцый у гэтае мерапрыемства запланаваны больш чым на 1 млрд еўра.

ФакультэтыПравіць

  • Біялагічны
  • Хімічны
  • Педагагічны
  • Гісторыі, філасофіі і тэалогіі
  • Медыцынскіх навук
  • Мовазнаўства і літаратуразнаўства
  • Матэматычны
  • Фізічны
  • Псіхалогіі і спартыўных навук
  • Юрыдычны
  • Сацыялогіі
  • Эканамічны
  • Тэхнічны

Зноскі

СпасылкіПравіць