Бірабіджанскі раён
Бірабіджанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтральнай частцы Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бірабіджан, які не ўваходзіць у склад раёна (самастойнае муніцыпальнае ўтварэнне «горад Бірабіджан» са статусам гарадской акругі).
Бірабіджанскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1934 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
82 м | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія правіць
Раён мяжуе са Смідовіцкім, Ленінскім, Аблучанскім раёнамі ЯАВ, а таксама з Хабараўскім краем і Кітаем. Плошча тэрыторыі — 4500 км².
Раён акружаны перадгор’ямі Малога Хінгана, вяршынямі Пактой, Шчука, Вялікі Ушумун, Чуркінскім хрыбтом. Размешчаны ў басейне ніжняй плыні ракі Біры, па тэрыторыі раёна таксама працякаюць яе прытокі: Малая Біра, Вялікі і Малы Ушумун, Папярэчная, Бірушка і інш.
Радовішчы гаручых карысных выкапняў (Ушумунскае радовішча бурага вугалю і дванаццаць радовішчаў торфу) і будаўнічых матэрыялаў.
Зноскі
- ↑ а б http://www.gks.ru/free_doc/2016/oktmo/tom8_oktmo.rar Праверана 5 кастрычніка 2016.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/2016/oktmo/tom8_oktmo.rar Праверана 2 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.