Аблучанскі раён
Аблу́чанскі раён (руск.: Облу́ченский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Аблучча.
Аблучанскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1945 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія правіць
Паводле плошчы раён з’яўляецца найбуйнейшым у вобласці, размяшчаецца ў паўночнай і паўночна-заходняй яе частцы. На поўдні мяжуе з Бірабіджанскім, Ленінскім і Акцябрскім раёнамі ЯАВ, на поўначы і паўночным усходзе з Хабараўскім краем, на захадзе з Амурскай вобласцю і КНР.
Па цэнтральнай частцы раёна праходзяць Транссібірская магістраль і федэральная аўтамабільная траса М58 «Амур». Горны комплекс Малога Хінгана займае большую частку раёна. 2/3 тэрыторыі пакрыта лесам, пераважна хвойных парод.
Горны рэльеф раёна спрыяе фармаванню густой рачной сеткі. Найбольш буйныя рэкі, якія праходзяць па тэрыторыі раёна — Амур і яго прытокі: Біра, Біджан, Кульдур, Хінган, Вялікая Камянушка і Сутара.
Разведаны радовішчы жалезных (Кімканскае, Касцёнгіньскае і Сутарскае), марганцавых (Біджанскае) і алавяных руд, рассыпнога золата, брусіту (Кульдурскае радовішча). Крыніца мінеральных вод (Кульдурскі).
Зноскі
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/2016/oktmo/tom8_oktmo.rar Праверана 6 кастрычніка 2016.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/2016/oktmo/tom8_oktmo.rar Праверана 5 кастрычніка 2016.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/2016/oktmo/tom8_oktmo.rar Праверана 2 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.