Бітва за Насірыю — бітва, якая вялася паміж марской пяхотай ЗША і іракскімі войскамі падчас амерыканскага ўварвання ў Ірак. Горад Насірыя ляжыць на беразе ракі Еўфрат за 362 км на паўднёва-ўсход ад Багдаду. Яго насельніцтва складаецца амаль цалкам з мусульман-шыітаў. У ноч на 25 сакавіка асноўная частка марпехаў прайшлі праз горад па мастах і пачалі наступленне на поўнач у бок Багдаду. Аднак баявыя дзеянні працягваліся ў горадзе да 1 красавіка, калі іракскі супраціў тут быў зламаны.

Бітва за Насірыю
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003)
Амфібія AAV7, разбітая пры Насірыі.
Дата 23—29 сакавіка 2003
Месца Насірыя
Вынік перамога ЗША
Праціўнікі
Ірак Ірак  ЗША
Камандуючыя
Ірак Алі Хасан аль-Маджыд Злучаныя Штаты Амерыкі Рычард Натонскі
Сілы бакоў
3-і корпус Узброеннях сіл 2-я экспедыцыйная брыгада КМП ЗША
Страты
359—431 забітых, больш за 300 палонных, больш за 1000 параненых[1] 33 або больш забітых[2] (1—9 ад сяброўскага агню, 1, будучы параненым, узяты ў палон і памёр), 5 палонных, 60 параненых[3]

Абстаноўка

правіць

2-я экспедыцыйная брыгада марской пяхоты ЗША (Мэтавая група Тарава) пасля высадкі на тэрыторыі Ірака атрымала наступную задачу: заняць два масты ў межах Насірыі, стварыўшы калідор для 1-га палка марскіх пяхотнікаў і 6-га інжынернага батальёна, каб яны прайшлі на поўнач праз горад па шашы 7. У горадзе знаходзілася штаб-кватэра 3-га корпуса іракскай арміі. 51-я механізаваная брыгада была накіравана на поўдзень на абарону нафтавых радовішчаў, 6-я механізаваная брыгада канцэнтравалася каля Эль-Амары, а тры брыгады былі пакінуты для абароны Насірыі[4].

Ход бітвы

правіць

Засада на канвой Кінга

правіць

Каля 6 гадзін раніцы 23 сакавіка рамонтная брыгада 507-й рамонтнай роты СВ ЗША (18 адзінак тэхнікі і 31 салдат) прапусціла паварот з шашы 8 і працягнула рух па шашы 7, да Насірыі, на варожую тэрыторыю. Канвоем камандаваў капітан Трой Кінг, які не меў вопыту і адпаведнай падрыхтоўкі[5]. Група была заўважана іракскімі войскамі, як толькі яна прайшла КПП каля ракі Еўфрат. Пасля праходжання казармаў Аль-Кудс на паўночнай ускраіне горада Кінг зразумеў, што заблукаў, і канвой пачаў шукаць шляхі пакінуць горад[6]. Каля 7 раніцы канвой трапіў у засаду: іракскія войскі ўдарылі па ім з РПГ, мінамётаў і танкаў. 11 салдат былі забіты, некалькі, у тым ліку Уільям Джонсан і Джэсіка Лінч, трапілі ў палон. Прынамсі 15 з 18 амерыканскіх транспартных сродкаў былі знішчаны. Некаторыя з іх збочылі з дарогі і разбіліся пры спробе пазбегнуць агню. Адзін грузавік быў раздушаны іракскім танкам Тып 69-QM[7]. Тым не менш, некалькі салдат стрымлівалі наступленне праціўніка на працягу амаль гадзіны. Да гэтага часу рота 2-й марской экспедыцыйнай брыгады (Мэтавая група Тарава) пад камандаваннем маёра Уільяма Піплза прыбыла на дапамогу і эвакуявала пакінутых у жывых[4].

Асобныя сутычкі

правіць

У той жа дзень 18 амерыканскіх салдат 1-га батальёна 2-га палка марскіх пяхотнікаў былі забіты, а 8 дэсантных транспартаў выведзены з ладу ў цяжкіх баях з іракскімі войскамі вакол канала Садама[8].

Тым часам штурмавік Fairchild Republic A-10 Thunderbolt II ВПС ЗША памылкова абстраляў дэсантны транспарт, забіўшы па меншай меры аднаго марскога пяхотніка[9][10]. Пасля было высветлена, што экіпаж штурмавіка не быў апавешчаны аб тым, што марскія пяхотнікі зайшлі так далёка на поўнач, і таму прыняў іх за войскі праціўніка[4][11].

Яшчэ два марскія пяхотнікі, капрал Джэймс Эванс і сяржант Брэдлі Кортхаус, патанулі пры спробе перасекчы канал Садама пад агнём на наступны дзень[12].

Прарыў амерыканцаў на поўнач

правіць

Увечары 24 сакавіка 2-і разведвальны батальён арміі ЗША прабіўся на поўнач ад канала Садама, перарэзаў шашы 7 і стаў умацоўваць плацдарм. Пасля прыбыцця эскадрыллі верталётаў Cobra і танкаў Абрамс іракскі супраціў паў. У той жа вечар марпехі заняліся ліквідацыяй снайперскіх кропак, якія перашкаджалі прасоўванню салдат кааліцыі на поўнач, на Багдад. У прыцемках амерыканскія войскі стварылі перыметр за 15 км на поўнач ад Насірыі. Іракскія танкі і пяхота распачалі атаку, аднак яна была адбіта сіламі танкаў і мінамётнага ўзвода. Апошняя атака іракцаў была адбіта на досвітку. Каля 300 іракскіх байцоў былі забіты[13].

Да 27 сакавіка іракскі супраціў у горадзе быў практычна зламаны, і эпіцэнтр бітвы зрушыўся ў бок зачыстак мясцовасці і пошукавых аперацый. Невялікія групы фідаінаў Садама хаваліся па ўсім горадзе і перыядычна абстрэльвалі кааліцыйныя патрулі са стралковай зброі і РПГ[14]. Раніцай два разведчыкі знайшлі патанулы танк М1А1 Abrams на дне ракі. Танк лічыўся зніклым без вестак з ночы 24—25 сакавіка. Унутры былі знойдзены целы чатырох марскіх пяхотнікаў з 1-га танкавага батальёна[15].

Зноскі

правіць
  1. Wages of War - Appendix 1. Survey and assessment of reported Iraqi combatant fatalities in the 2003 War(недаступная спасылка). Comw.org. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2009. Праверана 5 красавіка 2015.
  2. Данные Ирака о потерях коалиции: 700 убитых и тысячи раненых // News.ru, 31 марта 2003
  3. Wages of War - Appendix 1. Survey and assessment of reported Iraqi combatant fatalities in the 2003 War(недаступная спасылка). Comw.org. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2009. Праверана 5 красавіка 2015.
  4. а б в Rohr, Karl. Fighting Through the Fog of War. Marine Corps Gazette. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2008. Праверана 29 снежня 2008.
  5. Lowry, p. 88
  6. Lowry, p. 131
  7. Lowry, p. 139
  8. Connell, R.; Lopez, R.J. (2003-08-26). "Deadly Day for Charlie Company". Los Angeles Times. Архівавана з арыгінала 2008-12-31. Праверана 2009-01-05.
  9. Krakauer, Jon, «Where Men Win Glory: The Odyssey of Pat Tillman.» Doubleday, New York (2009).
  10. Connell, R.; Lopez, R.J. (2003-08-26). "Deadly Day for Charlie Company". Los Angeles Times. Архівавана з арыгінала 2008-12-31. Праверана 2009-01-05.
  11. Lowry, pp.198-199
  12. Defense.Gov News Release: Dod Announces Change In Marine Casualty Status. Defenselink.mil. Праверана 5 красавіка 2015.
  13. Ricks, Thomas (2003-04-05). "Key Marine Commander Is Removed; No Explanation Given for Decision". Washington Post. Праверана 2008-12-29.
  14. Lowry, pp. 354—355
  15. Lowry, p. 256

Літаратура

правіць
  • The battle of an Nasiriyah // Marine Corps Gazette. — 2003. — September (т. 87, № 9). — С. 40, 42, 44, 46.
  • Dunfee, David R. Ambush Alley Revisited // Marine Corps Gazette. — 2004. — March (т. 88, № 3). — С. 44—46.
  • Lowry, Richard S. Marines in the Garden of Eden: The Battle for An Nasiriyah — Berkley Hardcover, 2006. — ISBN 0-425-20988-1.
  • Livingston, Gary. An Nasiriyah: The Fight for the Bridges — Caisson Press, 2004. — ISBN 1-928724-04-3.
  • Pritchard, Tim. Ambush Alley: The Most Extraordinary Battle of the Iraq War — Presidio Press, 2007. — ISBN 0-89141-911-X.