Бітва пад Адрыятам (614)
Бітва пад Адрыятам[1] або бітва пад Бострай[1] (614) — бітва ў сумежным раёне Сірыі і Аравіі, паміж Адрыятам і Бострай, у якой персідскае войска генерала Шарбараза ўзяло вялікую перамогу над візантыйскім войскам.
Гэтая бітва малавядомая ў візантыністаў і арабістаў; паведамляецца, што менавіта пра яе кажа 30-я сура Карана[2]. Аднак яе прынцыповае значэнне было надзвычай вялікім. Перамога адкрыла персам шлях у Палесціну і на Іерусалім (узяты імі пазней у 614 годзе ), а сама бітва паказала як стратэгічную важнасць гэтага раёна для кантролю над Сірыяй, так і тактычныя прыёмы, прыдатныя для яго ўзяцця (гл. бітва пад Ярмукам, 636 ).
Зноскі
Літаратура
правіць- Walter Emil Kaegi, Jr. The Strategy of Heraclius // The IVth International Conference on Bilad al-Sham. pp. 104—115