Бітва пад Зэльвай

Бі́тва пад Зэ́львай — бітва ў часе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 45 ліпеня 1792 года.

Бітва пад Зэльвай
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
Дата 45 ліпеня 1792
Месца Зэльва, брод на Зэльвянцы
Вынік перамога расійскага войска
Праціўнікі
 Вялікае Княства Літоўскае  Расійская імперыя
Сілы бакоў
~ 7000 чалавек ~ 6500 чалавек

Атрымаўшы паразу пад Мірам 10 чэрвеня 1792, літоўскі корпус пачаў адступленне. 4 ліпеня атрад пяхоты (каля 1200 штыкоў) пад камандаваннем маёра Ведэльштэта на бродзе праз Зэльвянку сутыкнуўся з авангардам царскага войска. Пасля кароткага бою атрад заняў брод і ўтрымліваў свае пазіцыі да змяркання.

Увечары пачаўся лівень, і Міхал Забела загадаў разбіць лагер каля ракі, палічыўшы, што благое надвор'е стрымае рускіх. Наступным ранкам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, рускія перагрупаваліся, пад дажджом пераправіліся праз раку і неспадзявана атакавалі літоўскае войска. Міхал Забела прыняў рашэнне адступаць.