Бітва пры Сульцы — марская бітва паміж Карфагенам і Рымам падчас Першай Пунічнай вайны.

У 258 годзе да н.э. рымскі консул Гай Сульпіцый Патэркул хацеў здзейсніць набег на Афрыку, але быў адкінуты ветрам да Сардзініі, якую пачаў пустошыць. Ганібал, зноў прызначаны флатаводцам, папоўніў эскадру ў Карфагене і прыбыў на Сардзінію. Спецыяльна падасланыя дэзерціры сказалі карфагенянам, што Сульпіцый зноў збіраецца ў Афрыку[1].

Ганібал адплыў насустрач рымлянам. Ён быў зачынены ў нейкай гавані Сардзініі флотам рымлян і ў бітве страціў вялікую колькасць караблёў. Карфагеняне, прайграўшы марскую бітву, прысталі да берага, кінулі караблі і схаваліся ў горадзе Сульцы на востраве Сант-Антыёка. Карфагенскія ваяры забілі Ганібала камянямі і ўкрыжавалі яго[2].

Зноскі