Востраў Сант-Антыёка (італ.: Isola di Sant'Antioco, сард. Isula 'e Sàntu Antiògu) — востраў на паўднёвым захадзе італьянскага аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Плошча — 108,9 км². Насельніцтва (2018 г.) — 14 061 чалавек.

Сант-Антыёка
італ. Sant'Antioco, сардз. Sàntu Antiògu
Пляж
Пляж
Характарыстыкі
Плошча108,9 км²
Насельніцтва14 061 чал.
Шчыльнасць насельніцтва129,12 чал./км²
Размяшчэнне
39°02′55″ пн. ш. 8°24′45″ у. д.HGЯO
АкваторыяМіжземнае мора
Краіна
Сант-Антыёка (Італія)
Сант-Антыёка
Сант-Антыёка
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

 
Карта

Востраў Сант-Антыёка месціцца за 58 км на паўднёвы захад ад Кальяры, сталіцы Сардзініі. Гэта другі па плошчы востраў аўтаномнага рэгіёна і чацвёрты на тэрыторыі Італіі. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 18 км. Найбольшая шырыня — 9,56 км.

Суша складаецца з вапнякоў, гліны, мела, мергеля і іншых асадкавых парод, якія назапашваліся з перыяду мезазоя, калі востраў з'яўляўся дном старажытнага плыткаводнага мора. У алігацэнавы перыяд яны былі падняты над паверхняй мора дзякуючы інтэнсіўнай вулканічнай дзейнасці. Землятрусы стварылі шматлікія парывы і рашчыліны ў пародзе, запоўненыя лавай. У нашы дні гэтыя лававыя струмені прадстаўлены выхадамі базальта і андэзіта. Адна з найбольшых рашчылін разлучыла Сант-Антыёка з Сардзініяй. Пасля заканчэння ледавіковага перыяда яна была запоўнена марской вадою і ператварылася ў праліў паміж астравамі.

Заходняя ўзбярэжжа паднятае, са стромкімі вертыкальнымі ўцёсамі і нешматлікімі пляжамі. Заходняе ўзбярэжжа нізкае, у нашы дні штучна злучана мастом з Сардзініяй. На поўдзень ад перасмыка цягнуцца пясчаныя пляжы з водмелямі і выдмамі. Унутраная частка пагорыстая. Найвышэйшы пункт дасягае 271 м. Буйных вадацёкаў няма.

Клімат міжземнаморскі з прахалоднымі містралямі ўзімку і спякотнымі сірока ўлетку.

Прырода правіць

Раўнінныя землі заняты сельскагаспадарчай вытворчасцю. Жыхары вострава вырошчваюць вінаград, масліны, апунцыю і пшаніцу. На пагорках сустракаюцца такія расліны, як ядловец, фісташка, сунічнае дрэва, фікус, карлікавыя пальмы і г. д. Сант-Антыёка — важнае месца для пералётных птушак, у тым ліку бакланаў, фламінга, рэдкіх відаў сокалаў.

Гісторыя правіць

Востраў Сант-Антыёка быў населены ў неаліце. На яго тэрыторыі знойдзены домус-дэ-янас, магільня гігантаў, 30 нурагаў. Тут здабывалі вапняк і свінец.

У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. на паўднёвым усходзе вострава фінікійцамі была заснавана калонія Сульцы. У 258 г. да н. э. Гай Сульпіцый Патэркул перамог у бітве пры Сульцы карфагенян. Сант-Антыёка разам з Сардзініяй быў уключаны ў склад Рымскай дзяржавы.

У сярэднявеччы Сант-Антыёка фармальна залежаў ад Візантыі. У рэчаіснасці тут кіравалі суддзі Кальяры. У XV - пачатку XVI стст. пад кантролем Арагона. Востраў часцяком узгадваўся як стаянка піратаў. Пасля 1713 г. стаў часткай валоданняў Савойскай дынастыі. У 1861 г. — Італіі.

Асаблівасці культуры правіць

Востраў Сант-Антыёка атрымаў сваю назву ў гонар Антыёха Сульцыса, першага хрысціянскага мучаніка Сардзініі. Дзень Антыёха святкуецца 13 снежня і з'яўляецца найбольш яркім святам на востраве.

Адміністрацыйна тэрыторыя вострава падзяляецца паміж камунамі Сант’Ант’ёка і Каласета. Жыхары Каласеты — нашчадкі лігурыйскіх каланістаў, якія ў 1738 г. перасяліліся з Табаркі на тэрыторыі сучаснага Туніса на суседні востраў Сан-П'етра, а потым ў 1770 г. заснавалі Каласету. Яны размаўляюць на дыялекце табарчына. Астатнія астравіцяне размаўляюць на сардзінскай мове.

Спасылкі правіць