Сунічнае дрэва
род раслін
Суні́чнае дрэва, сунічнік[1] (Arbutus) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Сунічнае дрэва | |||||||||||||||||
![]() Arbutus unedo. Тыпавы від роду. Агульны выгляд расліны з пладамі. | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Arbutus L., 1753 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Існуе больш за 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Міжземнамор’і, Крыме і Заходнім Закаўказзі. Тыповы элемент флоры маквісу. Культывуюць сунічнае дрэва чырвонае, або сунічнік драбнаплодны, і буйнаплодны.
Вечназялёныя кусты і невялікія (5—6 м) дрэвы. Лісце буйное, скурыстае, простае, суцэльнае. Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя, у верхавінкавых мяцёлках. Плод — ягадападобная шматнасенная касцянка, нагадвае плод суніц (адсюль назва).
Харчовыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Плады выкарыстоўваюцца на варэнне і віно, драўніна — на дробныя вырабы, лісце — для дублення скуры.
Зноскі
Літаратура
правіць- Прохараў В. М. Суні́чнае дрэ́ва, сунічнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Земляничное дерево // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- Земляничное дерево (руск.)
- Arbutus у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)