ВЭФ (баскетбольны клуб)

ВЭФ — латвійскі мужчынскі баскетбольны клуб з Рыгі, Латвія.

ВЭФ
Выява лагатыпа
Заснаваны 1958
Краіна  Латвія
Горад Рыга
Зала Арэна Рыга
Сайт vefriga.com/lv/sakums
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1958 годзе пад заступніцтвам «ДЭЗ» — дзяржаўнага электратэхнічнага завода (у перакладзе з латышскага «VEF»). Каманда тройчы рабілася ўладальнікам бронзавых медалёў чэмпіянату СССР і з’яўлялася асноўным клубам Латвіі, але ў перабудоўчыя часы змушана была спыніць сваё існаванне.

Адраджэнне рыжанаў здарылася толькі ў 2007 годзе. З 2009 года па 2014 год латышы нязменна выступалі на міжнароднай арэне (пераважна ў Кубку ФІБА), двойчы паспрабаваўшы прабіцца ў Еўралігу праз кваліфікацыйны раўнд, але абодва разы няўдала.

Адным з самых паспяховых для рыжанаў стаў сезон-2016/17: ВЭФ выйшаў у плэй-оф Лігі ВТБ, фінішаваўшы на 7-м месцы рэгуляркі. Да гэтага рыжане даходзілі да вырашальнай стадыіі турніру толькі аднойчы (2013). Праўда, у чвэрцьфінале падначаленыя Яніса Гайліціса не змаглі выйграць хоць адну гульню у піцерскага «Зеніту»[1].

Дасягненні правіць

Чэмпіянат Латвіі правіць

  •   Чэмпіён (8): 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2014/2015, 2016/2017, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021
  •   Сярэбраны прызёр (4): 2009/2010, 2013/2014, 2015/2016, 2017/2018

Чэмпіянат СССР правіць

  •   Бронзавы прызёр (3): 1960, 1966, 1991

Балтыйская ліга правіць

  •   Сярэбраны прызёр (1): 2010/2011
  •   Бронзавы прызёр (1): 2011/2012

Латвійска-эстонская ліга правіць

  •   Сярэбраны прызёр (1): 2018/2019

Трэнеры правіць

  • Яніс Гайліціс

Зноскі