У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вавілон 17 — выдуманая мова з аднайменнага рамана Сэмюэля Дзілэні, 1966 года. Аўтар прыдумаў канцэпцыю мовы для развіцця сюжэта рамана, але пэўнай структуры не распрацаваў.

Апісанне

правіць

Гэтая мова была створана адным з ваюючых бакоў - "захопнікамі" - у якасці зброі. Вавілон-17 дзякуючы сваёй структуры, нясе ў сабе вялізны аб'ём ведаў, якім здольны карыстацца чалавек, які думае на гэтай мове. Унутраная логіка мовы выключае роздумы аб сабе, як аб асобе, з-за чаго адсутнічаюць такія паняцці як самазахаванне і асабістыя зацікаўленасці; адначасова мова нясе ў сабе логіку, якая накіроўвае дзеі думаючага на ёй чалавека на знішчэнне аднаго з ваююючых бакоў - "Саюза". Дадатковай асаблівасцю мовы з'яўляецца тое, што разважанні на ёй паскараюць разумовыя працэсы, што адначасова служыць дзвюм мэтам: у якасці дадатковай "баявой" якасці мовы, і адначасова можа забіць непадрыхтаванага чалавека. Такім чынам, Вавілон-17 - гэта мова, якая з'яўляецца зброяй шпіёнаў і дыверсантаў, і ператварае ў дыверсанта кожнага, хто на ёй гаворыць.

Гл. таксама

правіць

Гіпотэза Сэпіра-Уорфа

Спасылкі

правіць