Ваенны амфітэатр у Аквінкуме
Ваенны амфітэатр — адна з галоўных славутасцей сярод руін старажытнарымскага горада Аквінкум. Адзін з дзвюх амфітэатраў рымскага горада (другі — меншы па аб'ёму грамадзянскі амфітэатр)[1]. Размяшчаецца ў некалькіх кіламетрах на поўдзень ад асноўнай тэрыторыі Аквінкума. Цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Будапешта (у Обудзе).
Антычны амфітэатр | |
Ваенны амфітэатр у Аквінкуме | |
---|---|
47°34′03,47″ пн. ш. 19°02′52,48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Венгрыя |
Горад | Будапешт |
Дата пабудовы | II стагоддзе |
Статус | Помнік архітэктуры |
Стан | Руіны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амфітэатр пабудаваны ў сярэдзіне II стагоддзя н.э. Гэта адзін з найбуйнейшых амфітэатраў, пабудаваных рымлянамі па-за Італіяй.
Амфітэатр выкарыстоўваўся для гладыятарскіх баёў, сутычак з дзікімі жывёламі і наўмахій.
Будынак мае форму эліпса, даўжыня вялікай восі арэны складае 89 м, малой — 66 м. У амфітэатр вяло 20 варот. У ім магло размясціцца каля 12 000 гледачоў.
Зноскі
- ↑ Помнікі антычнага Аквінкума Архівавана 12 лютага 2008.