Ваенны ўніверсітэт імя Кім Ір Сена

Ваенны ўніверсітэт імя Кім Ір Сена (кар.: 김일성군사종합대학, вядомы таксама як «Ваенная акадэмія імя Кім Ір Сена») — вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова КНДР. Заснаваны падчас Карэйскай вайны ў сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі кваліфікаваных ваенных кадраў для ўсіх родаў войскаў Карэйскай Народнай арміі. Арганізаваны 28 кастрычніка 1952 як ваеннае вучылішча імя Кім Ір Сена, аб’яднаўшы галоўнае ваеннае вучылішча КНДР, Ваенна-марскі каледж Сук і ўніверсітэт камандуючага ВПС Кім Чака з дапамогай савецкіх ваенных саветнікаў. З выкарыстаннем вопыту перадавых ваенна-навучальных устаноў СССР рэарганізаваны ў Ваенны ўніверсітэт 25 кастрычніка 1956. Першапачаткова быў прызначаны для навучання радавога складу, пасля пераарыентаваны на перападрыхтоўку афіцэраў КНА. Курс навучання ва ўніверсітэце цягнецца 3-4 гады, маюцца таксама кароткатэрміновыя гадавыя курсы.

Ваенны ўніверсітэт імя Кім Ір Сена
김일성군사종합대학
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва 김일성군사종합대학
Заснаваны 1948
Размяшчэнне Мангёндэ, КНДР

Размешчаны ў Мангёндэ паблізу Пхеньяна, на тэрыторыі універсітэта ўсталяваная статуя Кім Ір Сена.

Па сваіх функцыях падобны з Нацыянальным універсітэтам абароны Рэспублікі Карэя, многія высокапастаўленыя вайскоўцы КНА скончылі гэты ўніверсітэт. У 2003 падчас падрыхтоўкі да выбараў універсітэт наведалі дэпутаты Вярхоўнага народнага сходу разам з Кім Чэн Ірам[1].

Знакамітыя выпускнікі правіць

  • Кім Ён Чун, міністр абароны КНДР у 2009—2012
  • Кім Чон Гак, міністр абароны КНДР з 2012 года
  • Чу Сан Сон, міністр грамадскай бяспекі КНДР у 2004—2011
  • Кім Чэн Ын, старшыня ТПК і вышэйшы кіраўнік КНДР з 2011 года[2]
  • Кім Чэн Чхоль — старэйшы брат Кім Чэн Ына[2]
  • Лі Ён Хо — начальнік Генеральнага штаба Карэйскай Народнай арміі у 2009—2012.

Зноскі

  1. 《조선중앙통신》 (2003.8.3) 김정일최고사령관 인민군장병들과 함께 최고인민회의 대의원선거에 참가
  2. а б Файфилд 2020, с. 92.

Літаратура правіць

  • Файфилд, Анна. Великий преемник. Божественно совершенная судьба выдающегося товарища Ким Чен Ына = Anna Fifield. The Great Successor: The Divinely Perfect Destiny of Brilliant Comrade Kim Jong Un. — М.: Альпина Паблишер, 2020. — (Россия в глобальной политике). — ISBN 978-5-9614-3813-0.