Вазапісец Сапфо — атычны чорнафігурны вазапісец, які працаваў каля 510—490 гг. да н. э.

Вазапісец Сапфо
Род дзейнасці атычны вазапісец, вазапісец чорнафігурнага стылю, вазапісец па белым фоне, мастак
Дата нараджэння VI стагоддзе да н.э.
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лекіф у стылі вазапісу па белым фоне, які лічаць творам Вазапісца Сапфо, з выявай Ахіла, які назірае за Паліксенай. Луўр, Парыж
Кальпіда, Вазапісец Сапфо, каля 510 да н. э., Нацыянальны музей, Варшава

Яго імянная ваза — гэта кальпіда з выявай паэтэсы Сапфо, што захоўваецца ў Нацыянальным музеі Варшавы (інв. 142333). Рука Вазапісца Сапфо была ідэнтыфікавана на 95 пасудзінах, 70 % з якіх з’яўляюцца лекіфамі. Яго працу таксама можна ўбачыць на плітах сцен грабніц і эпінетранах.

Амаль палова яго выяў належаць да вазапісу па белым фоне. Ён, мабыць, пазбягаў пераважнай тады чырвонафігурнай  (руск.) тэхнікі, але часам выкарыстоўваў тэхніку Сікса  (англ.), у якой фігуры закладваюцца на чорным фоне белым або чырвоным, а дэталі прарэзвалі так, каб чорны праглядаў з-пад нізу[1]. Ён знаходзіўся пад уплывам і, магчыма вучыўся ў Эдынбургскага вазапісца[2].

Зноскі

  1. Mommsen, Heide, «Sappho Painter», in: Brill’s New Pauly  (англ.), Antiquity volumes edited by: Hubert Cancik and Helmuth Schneider
  2. Reeder Williams, Ellen (1984). The archaeological collection of the Johns Hopkins University. Johns Hopkins University Press. ISBN 978-0-8018-3050-1.

Спасылкі

правіць