Вазон (архітэктура)

архітэктурны элемент у выглядзе вазы
(Пасля перасылкі з Ваза (архітэктура))

Вазон — тып малой архітэктурнай формы, дэкаратыўная ваза, звычайна каменная, металічная або гіпсавая, устаноўленая на адкрытым паветры. Як правіла, вазон не мае ніякага ўтылітарнага прызначэння, але ў некаторых выпадках можа служыць кветнікам. Вазоны шырока выкарыстоўваліся ў еўрапейскай і рускай архітэктуры 18-19 стагоддзяў, пры дэкарыраванні паркаў, грамадскіх пабудоў і багатых дамоў. Шырока выкарыстоўвалі таксама ў 1930-1950-я гады ў СССР, у архітэктуры «Сталінскага ампіру». Вазонамі маглі ўпрыгожваць балюстрады гаўбцоў і адкрытых тэрас, балюстрады, што стаялі паабапал даху будынка, фантаны, парадныя вароты, яны таксама маглі ўсталёўвацца асобна.

Таксама словам вазон можа называцца кветкавы гаршчок.

Спасылкі правіць

Вазон ў слоўніках