Вазгелы

вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ва́згелы[1] (трансліт.: Vazhiely, руск.: Вазгелы) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.

Вёска
Вазгелы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222323
Аўтамабільны код
5
Вазгелы на карце Беларусі ±
Вазгелы (Беларусь)
Вазгелы
Вазгелы (Мінская вобласць)
Вазгелы

Назва правіць

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Vas-gel'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Vas- i Gel-.

Побач з Вазгеламі — Кайцені, Вайнілы (апошнія цяпер не існыя, але пазначаныя на карце 1797 г.), ад балцка-літоўскіх імёнаў Kaitenis, Vainila (адпаведныя прозвішчы вядомыя і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі).

У гэтым жа рэгіёне, за 18 км на паўднёвы захад ад Вазгелаў, да нядаўняга часу была вёска Вазгінішкі (цяпер не існуе), назва якой ад двухасноўнага імя Vas-gin'as. У імёнах Васгелас і Васгінас паўтараецца першая іменная аснова, носьбіты гэтых імёнаў маглі быць у сваяцкіх адносінах (браты і пад.).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вазге́лы

Спасылкі правіць