Вазнясенскі мост (Санкт-Пецярбург)

Вазнясенскі мост (руск.: Вознесе́нский мост) — аўтадарожны рамны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і Спаскі астравы. Мост перасякае канал Грыбаедава па восі Вазнясенскага праспекта. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Какушкін мост, ніжэй — Падзьячаскі мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна (600 м) — «Садовая», «Сянная плошча», «Спаская».

Вазнясенскі мост
Каардынаты: 59°55′35″ пн. ш. 30°18′29″ у. д.HGЯO
Перасякае Канал Грыбаедава
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мост атрымаў сваю назву 20 жніўня 1739 года ад Вазнясенскай царквы, збудаванай побач з мостам у 1760-х гадах па праекце А. Рынальдзі і разбуранай у 1936 годзе.