Вайсковыя могілкі польскіх жаўнераў у Крывічах
Вайсковыя могілкі польскіх жаўнераў у г. п. Крывічы (Мядзельскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — воінскае пахаванне № 6859 «Воінскія могілкі польскіх салдат», размешчанае ў паўночнай частцы могілак «Катлянка»[1].
На магілах устаноўлены бетонныя крыжы з прозвішчамі і імёнамі на польскай мове салдат, якія загінулі ў гады савецка-польскай вайны[2]. Колькасць пахаваных — 83 вайскоўцы. У цэнтры могілак ёсць абеліск, на якім высечаны надпіс: «BOHATERSKIM • OBROŃCOM • OJCZYZNY • 1918—1920» («Гераічным абаронцам Радзімы»)[3].
Заўвагі
правіць- ↑ Пракаповіч І.М. Край беларускага сэрца — Мядзельшчына. — Мн., 2017. — С. 526.
- ↑ Центральный государственный архив Литвы. — Ф.154, оп. 1, д.2255.
- ↑ Lewkowska A., Lewkowski J., Walczak W. Zabytkowe cmentarze na Kresach Wschodnich Drugiej Rzeczypospolitej. Województwo wileńskie na obszarze Republiki Białoruś. — Warszawa — Wydawn. DiG. — 2007.
Спасылкі
правіць- Krzywicze. Polski cmentarz wojenny.
- Łucja J. Co to ma wspólnego z patriotyzmem. Listy do ''Wyborczej''// wyborcza.pl — 27 sierpnia 2010