Адкрыць галоўнае меню

Вайсковыя могілкі ў Кілі (англ.: Kiel War Cemetery) — вайсковае пахаванне на тэрыторыі кільскіх Паўночных могілак (ням.: Nordfriedhof). У гэтым месцы былі пахаваны 992 вайскоўцы саюзніцкіх войскаў, большай часткай якія служылі ў вайсковай авіяцыі і загінулі ў Другую сусветную вайну. Сярод іх 766 брытанцаў, 148 канадцаў, 33 новазеландцы і 9 палякаў.

Могілкі былі пабудаваны Камісіяй Садружнасці па ваенных пахаваннях (ням.: Commonwealth War Graves Commission) па праекце архітэктара Філіпа Хепуорта (англ.: Philip Hepworth), якая таксама ажыццяўляе пастаянны догляд за могілкамі.

СпасылкіПравіць