Вайсковыя могілкі (Езярышча)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Езярышча, Віцебскай вобласці. Знаходзяцца на вуліцы Ленінскай, у скверы.

Славутасць
Брацкая магіла
55°50′09″ пн. ш. 29°58′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Езярышча
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000333шыфр 213Д000333
Map

Апісанне правіць

У вайсковых могілках пахаваны 184 савецкія воіны, якія загінулі ў 1943 годзе пры вызваленні Езярышча і суседніх населеных пунктаў ад нямецкіх войскаў. Сярод пахаваных - воіны 360–й стралковай дывізіі і камандзір 159-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса палкоўнік С.П. Хайдукоў. Тут пахаваны таксама 4 партызаны. У 1963 годзе на могілках пастаўлены абеліск, на магіле С.П. Хайдукова – танк Т-70.

Літаратура правіць

  • Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 211.