Вайсковыя чаравікі з высокім берцам

Вайсковыя чаравікі з высокім берцам (гутарковае — «берцы») — высокія армейскія чаравікі на шнурках. На сённяшні дзень уваходзяць у экіпіраванне практычна ўсіх армій свету. У адрозненне ад ботаў, пакідаюць максімальна рухомым галенастоп, адначасова з гэтым фіксуючы яго, змяншаюць небяспеку расцяжэння сухажылляў.

Берцы беларускай арміі вытворчасці Гродзенскай фабрыкі «Нёман»
Берцы расійскай арміі
Чаравікі Цахала
Амерыканскія салдаты атрымліваюць абутак

Гісторыя правіць

Падчас Другой сусветнай вайны большасць жаўнераў ваюючых бакоў насілі або чаравікі з абмоткамі (Чырвоная армія), або боты (вермахт, Чырвоная армія), або нізкія шнураваныя чаравікі (войскі ЗША, Вялікабрытаніі). Аднак для дэсантнікаў такі абутак падыходзіў дрэнна, бо не абараняў ад траўмаў пры прызямленні з парашутам[1]. Для патрэб парашутнага дэсанта былі распрацаваны высокія шнураваныя чаравікі.

Пасля Другой сусветнай вайны войскі НАТА паступова сталі выкарыстоўваць вайсковыя чаравікі як асноўны від армейскага абутку. У прыватнасці, армія ЗША пачала пераходзіць з нізкіх чаравікаў M-1943 на чорныя скураныя чаравікі «Corcoran» у 1957 годзе і скончыла падчас В’етнамскай вайны. Савецкая Армія да канца свайго існавання працягвала выкарыстоўваць кірзавыя боты. Існуюць берцы зімовыя, дэмісезонныя і летнія. У летніх выкарыстоўваецца сеткаватае палатно Архівавана 6 сакавіка 2014., з высокай устойлівасцю да сцірання, якое прапускае паветра.

У Беларусі правіць

Да 2008 года беларуская армія выкарыстоўвала кірзавыя боты, якія захоўваліся на армейскіх складах яшчэ з савецкага часу. У 2008 годзе быў ажыццёўлены пераход на чаравікі з высокім берцам[2].

Новы абутак для арміі вырабляюць гродзенская абутковая фабрыка «Нёман-сплаў» і "Гомельская абутковая фабрыка «Труд-Стацкевіч-Адамантан». У гродзенскіх берцах падэшву мацуюць на клей, у Гомелі — на цвікі[3].

У Расіі правіць

У канцы 2007 года Міністэрства абароны РФ абвясціла пра пераход з ботаў на вайсковыя чаравікі[4]. Працэс пераходу затрымаўся, сярод іншага, па фінансавых чынніках: вайсковыя чаравікі каштуюць даражэй за боты, а зношваюцца хутчэй[5].

У сілу спецыфічных кліматычных і прыродных умоў Расіі цалкам адмовіцца ад ботаў (кірзавых, скураных, гумовых, валеных) не атрымаецца, а для воінскіх часцей, дыслакаваных на Крайняй Поўначы, будзе прадугледжаны новы абутак з адмысловым уцяпленнем[4]. У выніку, перайсці на берцы расійскай арміі атрымалася толькі ў канцы 2013 года[6].

Грамадзянскае выкарыстанне правіць

Вайсковыя чаравікі выкарыстоўваюцца як турыстычны абутак, а таксама гульцамі ў лазертаг, страйкбол, хардбол, радзей — пэйнтбол. Яны папулярныя ў людзей, якім патрэбны зручны і носкі абутак, прыдатны для слоты і бруду. Таксама варта заўважыць, што берцы выкарыстоўваюць для свайго іміджу і розныя субкультуры (металісты, панкі і т.п.).

Крыніцы правіць

  1. WW II Paratropers Jump Boots. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 22 студзеня 2009.
  2. News.by — Армия отказывается от сапог
  3. Наша Ніва — Берцы беларускіх вайскоўцаў: якія лепшыя?
  4. а б Расійскае войска пазбавілася ануч. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 20 студзеня 2011.
  5. Мінабароны не адмовіцца ад цэнтралізавана памытых ануч. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 20 студзеня 2011.
  6. Расійская армія адмаўляецца ад ануч — знакамітых «портянок»