Вакзал Келеці
Вакзал Келеці (венг.: Keleti pályaudvar — «Усходні вакзал») — найбуйнейшы з трох чыгуначных вакзалаў Будапешта нароўні з Ньюгаці і Дэлі. Вакзал размяшчаецца ў Пешце ў VIII-м раёне на плошчы Бараша (венг.: Baross tér). Побач знаходзіцца станцыя метро «Келеці паяўдвар».
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/BudapestKeletiStation.jpg/220px-BudapestKeletiStation.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/14-05-06-budapest-RalfR-14.jpg/220px-14-05-06-budapest-RalfR-14.jpg)
Будынак вакзала пабудаваны ў стылі неарэнесансу ў 1881—1884 гадах. Фасад упрыгожваюць скульптуры вынаходнікаў Джэймса Уата і Джорджа Стэфенсана. На момант свайго адкрыцця вакзал лічыўся адным з самых сучасных вакзалаў Цэнтральнай Еўропы і быў абсталяваны электрычным асвятленнем. Рэстаўрацыя вакзала праходзіла ў 1998 годзе.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вакзал Келеці