Валадарскі мост
Валадарскі мост (руск.: Волода́рский мост) — развадны мост цераз Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае Народную і Іванаўскую вуліцы (Неўскі раён). Частка Цэнтральнай дугавой магістралі. Адзіны ў горадзе мост з эстакадай для з’езду трамваяў (левы бераг). Вышэй па цячэнні знаходзіцца Вялікі Абухаўскі мост, ніжэй — Фінляндскі чыгуначны мост.
Валадарскі мост | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 59°52′40″ пн. ш. 30°27′12″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Нява |
Месца размяшчэння | |
Агульная даўжыня |
|
Адкрыццё | 1936 |
![]() |
У 1932—1936 гадах па праекце інжынера Г. П. Перэдэрыя быў пабудаваны трохпралётны жалезабетонны арачны мост з металічным двукрылым развадным пралётам. У 1986—1993 гадах стары мост быў разабраны і заменены металічным бэлечным.