Фінляндскі чыгуначны мост

Фінляндскі чыгуначны мост (руск.: Финля́ндский железнодоро́жный мост) — двухпуцявы развадны мост цераз Няву на Фінляндскай злучальнай чыгуначнай лініі, адкрыты ў 1913 годзе. У 1983—1985 гадах амаль ушчыльную да яго быў пабудаваны другі мост, які ў дакладнасці паўтарае канструкцыю першага, і ў цяперашні час гэта фактычна два масты пад адной назвай. Верхавы мост прызначаны для руху цягнікоў ва ўсходнім кірунку (у бок Ладажскага вакзала), нізавы — для руху ў заходнім кірунку з выхадам на маскоўскі кірунак. Мост з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры рэгіянальнага значэння. Па канструктыўным і кампазіцыйным рашэнні блізкі да Вялікаоцхінскага моста. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Валадарскі мост, ніжэй — мост Аляксандра Неўскага.

Фінляндскі чыгуначны мост
Каардынаты: 59°54′56″ пн. ш. 30°24′34″ у. д.HGЯO
Перасякае Нява
Месца размяшчэння
Адкрыццё 1912
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найбліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Навачаркаская», «Плошча Аляксандра Неўскага». 28 кастрычніка (10 лістапада) 1913 года мост атрымаў назву Імператара Аляксандра I. Ужывалася таксама назва Новы. Пасля рэвалюцыі за мостам замацавалася назва Фінляндскі.