Валадарскі (Астраханская вобласць)

пасёлак у Астраханскай вобласці Расіі

Валадарскі (руск.: Волода́рский) — пасёлак у Астраханскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт Валадарскага раёна. Утварае муніцыпальнае ўтварэнне «Пасёлак Валадарскі» са статусам сельскага паселішча. Размешчаны за 44 км на ўсход ад Астрахані, у дэльце Волгі, на беразе ракі Чурка — пратокі ракі Бузан.

Пасёлак
Валадарскі
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 10 136 чал. (2017)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
851 42
Паштовыя індэксы
416170
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Валадарскі на карце Расіі ±
Валадарскі (Астраханская вобласць) (Расія)
Валадарскі (Астраханская вобласць)
Валадарскі (Астраханская вобласць) (Астраханская вобласць)
Валадарскі (Астраханская вобласць)

У 1923 годзе месцу промыслу Чурка было прысвоена імя В. Валадарскага.

З 1931 па 1944 пасёлак з’яўляўся цэнтрам Валадарскага раёна.

У жніўні 1952 года промысел імя Валадарскага быў ператвораны ў рабочы пасёлак Валадарскі.

У 1965 годзе рабочы пасёлак зноў становіцца цэнтрам адноўленага Валадарскага раёна.

26 чэрвеня 2006 года ў адпаведнасці з Законам Астраханскай вобласці № 28/2006-ОЗ пасёлак Валадарскі аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў, муніцыпальнае ўтварэнне «Пасёлак Валадарскі» надзелена статусам сельскага паселішча.

Зноскі