Валасень — у народных павер’ях хатні дух які па начах трывожіць і пужае людзей у сне. У сваіх паводзінах ён нагадвае Дамавіка, а таксама тых міфічных істот, якія пужаюць людзей у сне. Напрыклад Мара ці Начніца.

Апісанне правіць

Валасень уяўляецца невялікай пачварнай істотай, парослай густой і доўгай цёмнай поўсцю. Ён таксама мае сяміпалыя далоні і доўгія пазногці-кіпцюры. Ходзіць Валасень, як і людзі, выпрастаўшыся.

Мужчынам Валасень казыча насы і драпае кіпцюрамі па твары. Жанчынам і дзяўчатам ён кудлаціць валасы, хапае за грудзі, а то і навальваецца ўсім сваім калматым целам. Малым дзецям ён гудзіць у вушы ці казыча пяткі.

Літаратура правіць

  • Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. ISBN 978-985-01-0903-3